Дні славянскай культуры і пісьменства ў Бельску-Падляскім

19-23 мая 2017 г. у г. Бельск-Падляскі (Польшча) праходзіў фестываль “Пралог – ІІІ Дні славянскай культуры і пісьменства”. У рамках мерапрыемства адбыліся кніжны кірмаш, выступленні шэрагу фальклорных калектываў з Польшчы, Беларусі і Літвы, урачыстыя богаслужэнні ў праваслаўных храмах горада.  Яшчэ адной знакавай падзеяй фестывалю стала міжнародная інтэрдысцыплінарная навуковая канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел вучоныя з Польшчы, Расіі і Беларусі. Сярод іншых, на канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я. Купалы – дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны В. Р. Карнялюк (тэма даклада “Вымушаная міграцыя ў гады Першай сусветнай вайны ў лічбаx - Спісаў рэпатрыянтаў 1921-1923 гг. у Гродне”) і старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А.С. Горны (тэма даклада “Ад Вільні да Падляшша: жыццё і дзейнасць царкоўнага дзеяча Сяргея Сарокі (1902 – 1941)”).

 

Акрамя гэтага, гродзенскія гісторыкі правялі сустрэчу з вучнямі Бельскага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча, падчас якой распавялі прысутным аб турыстычным і адукацыйным патэнцыяле Гродна.

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0227.jpg

http://fh.grsu.by/images/stories/news/2017/0228.jpg

Вход на сайт