23 мая факультэт гісторыі, камунікацыі і турызма, кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін разам з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі праводзяць прэзентацыю манаграфіі “Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (Канец XVIII– пачатак XX ст.)” / Яноўская В.В. [і інш.]. Мінск: Беларуская навука, 2015. 496 с.
У прэзентацыі ўдзельнічаюць загадчык аддзелам гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Яноўская і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Р. У. Зянюк.
Прэзентацыя адбудзецца ў 12.00 у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16).
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.